Перайсці да зместу

Нацыянальны музей Ірландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны музей Ірландыі
Заснаваны 14 жніўня 1877
Адкрыты 1890
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 783 278 чал.
Дырэктар Lynn Scarff[d]
museum.ie
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны музей Ірландыі (ірл.: Ard-Mhúsaem na hÉireann) — размешчаны ў цэнтры Дубліна, Ірландыя. Будынак музея знаходзіцца на Кілдэр-Стрыт побач з Парламентам Ірландыі.

У калекцыі нацыянальнага музея — залатыя дагістарычныя каштоўнасці; кельтскае ўбранне; шматлікія раннія хрысціянскія ўпрыгажэнні і рэліквіі; асобнікі мастацтва кавання па метале, уключаючы брошку з Тары і пацір з Арды  (англ.) (усе датаваныя VIII стагоддзем), а таксама лісмарскі  (англ.) пастарал і Крос Конг (абодва XII стагоддзя).

У 2002 годзе ў музеі адкрыта пастаянная выстаўка работ ірландскага дызайнера мэблі і архітэктара, піянера мадэрнізму ў архітэктуры Эйлін Грэй  (укр.) пасля набыцця яе архіву[1].

Тут жа выстаўляецца так званы Чалавек з Кланікавана. Гэта добра захаванае цела чалавека жалезнага веку, знойдзенае ў Кланікаване, графстве Міт  (руск.), Ірландыя, у сакавіку 2003 года. Па ацэнцы рост чалавека складаў 1 м 57 см, пры гэтым захаваліся толькі яго торс і верхняя частка брушной поласці. Самай цікавай знаходкай была прычоска чалавека з Кланікавана — іракез  (руск.), прыпадняты пры дапамозе геля для валосся  (укр.). Гель быў зроблены з алею і хваёвай смалы, прывезенай з паўднёва-заходняй Францыі ці Іспаніі. Гэта пацвярджае наяўнасць гандлю паміж Ірландыяй і паўднёвай Еўропай у IVIII стагоддзях да нашай эры, да таго, як уплыў Рыма распаўсюдзіўся на галісійскіх кельтаў і Іберыю.

Зноскі

  • Patrick Denis O'Donnell  (англ.), Short Histories of Irish Barracks, dans An Cosantoir (Journal of the Irish Defence Forces), 1969–1973.
  • Patrick Denis O'Donnell, Dublin’s Collins Barracks over the years, dans Hollybough, décembre 1994.
  • Mairead Dunleavy, Dublin Barracks — A Brief History of Collins Barracks, National Museum of Ireland, 2002